Tag Archives: Вільня

Заместа каляднай гісторыі

Амаль адразу пасьля адкрыцьця, у краму, у якой працую, зайшлі дзьве незнаёмыя мне жанчыны: адна троху старэйшая за мяне, другая – троху маладзейшая. Трымаліся як сваячкі, з выгляду літоўскага паходжаньня. Крама гэтая спэцыялізуецца ў асноўным на рэчах з гісторыяй. Асартымэнт … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі, эканоміка | Tagged , , , | 3 каментарыя

Наўздагон. Міхаіл Кусьцінскі

Наўздагон да ўчорашняй публікацыі: бібліятэка маёй Alma Mater выклала яшчэ адну прыкметную калекцыю беларускай этнаграфічнай фатаграфіі. Гэта збор Міхаіла Кусьцінскага. Здымкаў ня так шмат (усяго калекцыя налічвае 43 адзінкі), але яны значна старэйшыя за сербаўскія, з 60-ых гадоў XIX стагодзьдзя. … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі, спасылкі | Tagged , , , , | Пакінуць каментар

Іх імёнамі назавуць вуліцы сталіцы

Вуліца, якая будзе насіць імя вядомага фатографа, выхадца зь Беларусі зьявіцца ў сталіцы. Ясная рэч, што не беларускай. На ўскрайку Вільні зьявіцца вуліца, якая будзе насіць імя Язэпа Чаховіча. На гуглаўскіх мапах яе няма, але на тых, што публікуе віленскае … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі | Tagged , , | 2 каментарыя

17/IX/1939

Сёньня чарговая гадавіна завяршэньня чарговай спробы далучыць хоць бы частку Беларусі да заходняй цывілізацыі. Я вельмі далёкі ад ідэалізацыі міжваеннага пэрыяду ў гісторыі Беларусі,  ўласьцівы частцы беларусаў, якая вобразы з “Народнага Альбому” (“свойскія каўбаскі півам запівалі”) прыняла за гістарычныя факты. … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі | Tagged , , | 4 каментарыя

Вільня Язэпа Чаховіча

У віленскім Музэі Касюліса/Kasiulio Muziejus (не задумвайцеся пра тое, хто такі Касюліс, важна тое, што гэта падразьдзяленьне Нацыянальнага Мастацкага музэя Літвы) праходзіць падрыхтаваная гісторыкам Дэйнюсам Юнявічусам (Dainius Junevičius) выстава «Вільня Язэпа Чаховіча» („Juozapo Čechavičiaus Vilnius“) . Калі вы ўпершыню чуеце … Далей

Posted in Вільня, выставы, гісторыя фатаграфіі, Uncategorized | Tagged , , , , , , | 1 каментар

Запіскі афіцэра Чырвонай арміі

“Запіскі афіцэра Чырвонай арміі” Сяргея Пясэцкага твор сатырычны, то і выкарыстоўваць яго як крыніцу па гісторыі фатаграфіі можа не зусім карэктна. Але нэты аўтар даволі ўважлівы да дэталяў, і мне здаецца, дакладны ў апісаньнях. Прынамсі, цёшчын двор, пазнаецца без праблем. … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі | Tagged , , , , | Пакінуць каментар

pf2014

Усіх нешматлікіх чытачоў блогу віншую зь цёплымі зімовымі сьвятамі. Шчасьця вам і ўдачы! На пфцы сцэнка зь віленскага жыцьця 1940 году. Адшукаў яе на шкляным негатыве, які купіў на бяздонным Кальварыйскім рынку. Сам негатыў вельмі кантрастны (на пушцы надпіс “изоорто, … Далей

Posted in Uncategorized | Tagged , , | 6 каментарыяў

Я помню ўсё

Зборнік  мэмуарных і эпісталярных тэкстаў Зоські Верас называецца “Я помню ўсё”. Людзі, якія былі зь ёй знаёмыя казалі, што ў яе сапраўды была памяць выбіная.  У кнізе знайшлося месца і фатаграфіі.

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі | Tagged , , , , , | Пакінуць каментар

Юзюк Фарботка — фатаграфік

Якасны, поўны фактуры і падрабязнасьцяў з пошукавай мэтадалёгіі тэкст Лены Глагоўскай пра беларускага літаратара-нашаніўца і фатографа-аматара Юзюка Фарботку.

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі | Tagged , , , , | Пакінуць каментар

Арунас Кулікаўскас. Арыгіналы.

На выставу Арунаса Кулікаўскаса (Arūnas Kulikauskas) у віленскім Цэнтры мадэрновага мастацтва трапіў (ня блытаць з абсалютна безсэнсоўным Цэнтрам сучаснага мастацтва ака ŠMC) па моцнай наводцы Трымакаса. І выстава пакінула грунтоўна прыемнае ўражаньне. Каб уражаньне склалася, куратару дастаткова было прыняць надзвычай … Далей

Posted in Вільня, выставы | Tagged , , , , , , | Пакінуць каментар