pf2014

Усіх нешматлікіх чытачоў блогу віншую зь цёплымі зімовымі сьвятамі. Шчасьця вам і ўдачы!pf2014

На пфцы сцэнка зь віленскага жыцьця 1940 году. Адшукаў яе на шкляным негатыве, які купіў на бяздонным Кальварыйскім рынку. Сам негатыў вельмі кантрастны (на пушцы надпіс “изоорто, контрастные”) друкаваць на сучаснай паперы яго складана. А можа немагчыма і ня варта. То друкаваў на pop-паперы, пра якую раскажу пазьней, пры нагодзе. Яна два дні ляжала пад туслым зімовым сьвятлом. Хоць можна было і трошкі больш патрымаць на падвоканьні. Было б жаданьне, вядома.

This entry was posted in Uncategorized and tagged , , . Bookmark the permalink.

6 Responses to pf2014

  1. Я так розумію, що, оскільки на коробці напис російською, фотопластина радянського виробництва. І що це—різдво/каляды чи новий рік? 1940-й рік—позначка на коробці? І хто ці люди—літовці, білоруси, поляки? Місцеві?

    Like

    • antanian кажа:

      Гэта Каляды. На скынцы быў пазначаны тып пласцін і гарантыйная дата. Унутры былі тыя (ці вельмі падобныя) пласьціны што і на этыкетцы, то гарантыйную дату я прыняў за адпраўную кропку. За нацсклад магу сказаць толькі што гэта тутэйшыя католікі.

      Like

Пакінуць каментар