Байкі са склепу

У 34mag, рупары беларускіх трэндхантэраў (у найлепшым сэнсе гэтага слова) даволі інфарматыўны тэкст Elisabeth Kovtiak  пра археалёгію фатаграфіі.

Прызнаюся:  падобныя публікацыі недалюбліваю, бо пасьля іх выхаду ўздымаецца ажыятаж, і рэчы, які цікавілі збольшага мастач’ё і аўтсайдэраў, трапляюць у поле зроку шырокай публікі і цэны на сыравіну пачынаюць расьці. Зрэшты, гэта я апісваю непазьбежны працэс.

Каб два разы не ўставаць:  у тым самым 34mag размова гэтай жа аўтаркі зь літоўска-амерыканскім (ці наадварот) фатографам Эндру Мікшысом пра кнігу Tulips. Не зьяўляюся вялікім ягоным яго прыхільніка, бо нічога такога апрача пастановачнай фатаграфіі, якая ў першую чаргу трымаецца на эксплёатацыі экзотыкі,  ня бачу. І яшчэ, складаецца адчуваньне, што чалавек шкадуе, што не здарылася паздымаць у каламутныя і маляўнічыя часы эпохі Glasnost&Perestroika. Я яго разумею.

Але ягонае зьяўленьне на мапе літоўскай фатаграфіі лічу вельмі пазытыўнай падзеяй. Пры сваёй некаторай фотатуравасьці гэты аўтар ўмее пасьлядоўна працаваць над вельмі працяглымі ў часе праектамі і даводзіць іх да выніку ў выглядзе выставы аюо кнігі. У нашых школах (я ня толькі пра фатаграфічныя) такому ня вучаць.

І яшчэ: фігура Эндру Мікшыса даволі ярка ілюструе адрозьненьне паміж беларускай і літоўскай паваеннай эміграцыяй. У літоўскай культуры ці ня ў кожнай галіне мастацтва будзе прадстаўнік эміграцыі на пазыцыі ключавой фігуры, без якой немагчымая поўная карціна. Уклад беларускай эміграцыі ў культуру мэтраполіі значна сьціплейшы, мякка кажучы.

Advertisements
Posted in навіны, спасылкі | Tagged , | Пакінуць каментар

Конкурс PF-2018

Менская кнігарня “Кніжная шафа” праводзіць конкурс традыцыйных pf (саматужных фатаграфічных навагодніх мініяцюр-паштовак).

фота Сяргея Кажамякіна

Фота Сяргея Кажамякіна

Што прыемна — у конкурсе ўдзельнічаюць толькі жывыя адбіткі, з мінусаў — прызы могуць актуальнымі толькі жыхарам неабсяжнай беларускай сталіцы.

Posted in навіны | Tagged , | 5 каментарыяў

EC5A2ADD-FF6D-430C-AABC-035E373099D3_w1597_n_r0_sНа  “Свободе” вялікая размова з беларускім калекцыянэрам фатаграфіі Андрэем Далгоўскім,  уладальнікам вялікага збору фотаздымкаў з выявамі Берасьця, аўтарам кнігі Brześć nad Bugiem. Podróż w czasie 1919–1939

Размовы з калекцыянэрамі сканцэнтраванымі на вузкай тэматыцы звычайна складваюцца цікава і пазнавальна. Можа таму, што яны ясна ўяўляюць, што шукаюць і хочуць знасьці. Калі цікавіцеся гісторыяй Заходняй Беларусі, думаю,тэкст для вас будзе пазнавальны.

Пасьля гэтых рэплік

– Фотосвидетельства преимущественно с немецкой стороны, советских не осталось?

– По боевым действиям 1941 года мне неизвестны вообще советские фотографии. Если они в принципе когда-то появятся, то это, наверное, будет уникальное событие.

ясна зразумеў простую, але раней не фармуляваную рэч: спадзявацца на тое, што знойдзецца нейкая савецкая фотадакументацыя (ня важна аматарская або прафесійная) ваенных дзеянбняў  чэрвеня-ліпеня 1941 безсэнсоўна. Дарэчы, як і ранейшых ваенных кампаній. Не было ў савецкай арміі ані сучасных на той момант камер ані матэрыялаў. А калі байцы і былі ўладальнікамі фотаапаратаў, то на фронт іх не бралі. Не таму што баяліся пацерці оптыку і сапсаваць мэханізм дарожным пылам і пяском, а таму, што ў савецкай карціне сьвету вайсковыя часткі фатаграфаваць могуць толькі варожыя  шпіёны і разьведчыкі. Уласна дзякуючы гэтаму змрочнаму забабону,  калекцыянэры фатаграфіі ў спадчыну ад гэтай арміі  атрымалі ў агульнай масе бясконцыя здымкі з прысягі і  старанна аздобленыя дзембельскія альбомы.

Posted in гісторыя фатаграфіі, спасылкі | Tagged , , , | 1 каментар

Тэрміналягічнае

Мы тут параіліся і я вырашыў: тэрмін pictorialism передаваць як “піктарэалізм” (беларускія выданьні толькі так і робяць), сама менш глупа. Бо ў гэтым слове няма і намёку на тэрмін рэалізм/realism, і нават наадварот. Адкуль узяўся “рэалізм” — асобная гісторыя, але трымацца яго ня бачу сэнсу.  Таму  паўсюль дзе гаворка заходзіць пра нярэзкія картачкі пішам “піктарыялізм”. Прынамсі, пакуль прыдумалі свайго больш зручнага адпаведніка.

 

 

Posted in навіны | Tagged , , | Пакінуць каментар

Пара лінкаў

Onliner.by апублікаваў размову з неназваным па прозьвішчы праграмістам і “цаніцелем аналягвай фатаграфіі”.  Інтэрвію збольшага круціцца вакол эканомікі зьявы. /Я ў курсе, што самы просты шлях даведацца, які трэнд незаўбаве стане неактуальным, трэба пацікавіцца пра што пішуць гэтыя менскія энтузіясты новых тэхналёгіяў/

Нечакана адэкватныя словы маладых фатографаў пра стан беларускага арт-рынку апублікаваў партал Знята  /Спойлер: яго няма, бо нікому нічога не цікава/ Пра гэта здагадваўся, але інфармацыю ўсё ж лепш мець з першых рук.

Posted in спасылкі, эканоміка | Tagged , | 3 каментарыя

Праваслаўе праз дзірку

Гэта ня тое, пра што вы падумалі, а назва выставы пінхол-фатаграфіі (якая даволі шырока праехалася па ўскрайках праваслаўнага сьвету)  Айца  Сафронія зь Беласточчыны.

Яе каталёг (дакладней, буклет) у сэрыі “Слоўнік Беларускіх Мастакоў” выпусціў у 2014 годзе Беларускі Музэй у Гайнаўцы.

На мой густ, не асабліва цікава выглядае праваслаўе праз дзірку, але тое, што амбасадары піктарыялізму зьявіліся ў самых цёмных закутках беларускага абшару для мяне — пазітыўны момант.

Posted in выставы, спасылкі | Tagged , | Пакінуць каментар

“Паўлінка”

Дарэчы, да мяне толькі сёньня дайшло, што Купалаўская “Паўлінка” напэўна першы твор у гісторыі беларускай літаратуры, у якім фатаздымак важную ролю ў развіцьці сюжэту.

Posted in гісторыя фатаграфіі | Tagged , | 2 каментарыя