Monthly Archives: Студзень 2021

Яшчэ пара крэсак да гісторыі фатаграфіі ў Магілёве

На сайце Музэя антрапалёгіі і этнаграфіі ім. Пятра Вялікага прадказальным чынам знайшлося беларускіх матэрыялаў (гл. напрыклад). Сярод іншага, невядомыя мясцовым дасьледчыкам здымкі Магілёву з пачатку XX ст. Фатаграфіі атрыбутаваныя 1903 годам, і падобна, што выкананыя яны на альбумінавай паперы. Аўтар … Далей

Posted in гісторыя фатаграфіі | Tagged , , , | 3 каментарыя

Наўздагон. Міхаіл Кусьцінскі

Наўздагон да ўчорашняй публікацыі: бібліятэка маёй Alma Mater выклала яшчэ адну прыкметную калекцыю беларускай этнаграфічнай фатаграфіі. Гэта збор Міхаіла Кусьцінскага. Здымкаў ня так шмат (усяго калекцыя налічвае 43 адзінкі), але яны значна старэйшыя за сербаўскія, з 60-ых гадоў XIX стагодзьдзя. … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі, спасылкі | Tagged , , , , | Пакінуць каментар

Збор Ісаака Сербава

Бібліятэка Віленскага ўнівэрсытэту, выклала ў агульны доступ збор фотаздымкаў Ісаака Сербава. Усяго 442 фатаграфіі зьвязаныя зь Беларусьсю пачатку XX стагодзьдзя ў даволі добрай якасьці. Апісаньні пададзеныя па-літоўску, але не бяда. Гэта толькі пераклады аўтарскіх пазнак фатографа. Арыентавацца можна лёгка паводле … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі, спасылкі | Tagged , | 2 каментарыя

Іх імёнамі назавуць вуліцы сталіцы

Вуліца, якая будзе насіць імя вядомага фатографа, выхадца зь Беларусі зьявіцца ў сталіцы. Ясная рэч, што не беларускай. На ўскрайку Вільні зьявіцца вуліца, якая будзе насіць імя Язэпа Чаховіча. На гуглаўскіх мапах яе няма, але на тых, што публікуе віленскае … Далей

Posted in Вільня, гісторыя фатаграфіі | Tagged , , | 2 каментарыя