Фотажурналістыка 90-ых

Куку напісаў пра беларускіх фотарэпарцёраў 90-ых. Тэма годная і багатая, бо ад другой паловы 80-ых да другой паловы 90-ых у Беларусі функцыянаваў свабодны друк, якому былі неабходныя людзі, што могуць зь нічога зрабіць выразны, трапны, яркі кадр, без якога і газэтка не газэта, і часопіс не часопіс.

Заўвагі будуць дробныя, але для мяне — істотныя.

Ні слова няма пра фатографаў з правінцыі. У людзей, якія кранаюць тэмы гісторыі беларускай фатаграфіі рэдка даходзяць рукі хоць бы паглядзець што ж там такога было за межамі Менску. На гэта шмат ёсьць прычын, але асноўная хіба ў тым, што Менск у якасьці культурнай сталіцы краіны не адчувае анікага прэсінгу ці канкурэнцыі з боку іншых гарадоў, таму ўпэшнена ігнаруе іх наробак.

У вельмі годны пантэон беларускай прэс-фатаграфіі аўтар увёў Сяргея Плыткевіча.  Рашэньне спрэчнае. Плыткевіч, на маю думку, цікавы ў першую чаргу не як фатограф, а як адзін з актыўных арганізатараў-аніматараў фатаграфічнага жыцьця. У 80-90-ых ён быў більд-рэдактарам “Чырвонай Змены” і вывеў на старонкі рэспубліканскага друку не аднаго фатографа зь несавецкай візуальнай мовай. Збольшага на гэтым па сёньня трымаецца яго рэпутацыя сярод калегаў, а не на картачках. Думаю, ён лепш за астатніх павінен павінен арыентавацца ў тым, што зь сябе ўяўляла несталічная фотажурналістыка ў тыя гады.

This entry was posted in Uncategorized and tagged , , . Bookmark the permalink.

1 Responses to Фотажурналістыка 90-ых

  1. bfcb кажа:

    I znów dowiadujgę się dzięki Twoim wpisom czegoś interesującego o życiu fotograficznym toczącym się w przeszłości za polską granicą wschodnią. Nazwiska Siargieja Płytkiewicza w ogóle nie znałem! Zdaje się, że mam straszne braki w wiedzy na temat wschodnioeuropejskiej fotografii. Tym bardziej dziękuję.

    Like

Пакінуць каментар